27 лiпеня 2024, Субота, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось як змагацца з такімі кіроўцамі»

33
«Вось як змагацца з такімі кіроўцамі»

У Менску аўтаўладальнік не змог забрацца ў сваю машыну.

На днях на вельмі прасторнай паркоўцы гандлёвага цэнтра Green City на вуліцы Прытыцкага ў Менску адбылася непрыемная сітуацыя. Чытач «Анлайнера» прыехаў разам з сям'ёй, прыпаркаваўся на вольным месцы. А калі вярнуўся, не змог патрапіць на месца кіроўцы: яно было заблакаванае іншым аўтамабілем, які стаў не на разметцы.

– Несумленная паркоўка! Вось як змагацца з такімі кіроўцамі: не магу ні сам сесці ў машыну, ні сына пасадзіць у аўтакрэсла. Звярнуўся ў ДАІ, – напісаў чытач. – Пачакаўшы 50 хвілінаў, жонка надумала ехаць з сынам дадому на аўтобусе, бо дзіцяці трэба было збірацца на трэніроўку. Ды я і сам спяшаўся на працу.

Кіроўцу BMW ён чакаў блізу гадзіны.

– Прыйшла жанчына, папрасіла прабачэння і адагнала машыну. Падчас майго з ёй дыялогу, яна сказала, што злева ад яе аўто стаяў іншы аўтамабіль, таму яна так прыпаркавалася, – расказаў суразмоўца.

Здавалася б, праблема развязаная. Але асадак застаўся.

– Нават на фота відаць, што побач з BMW стаяла машына ў снезе. А снег у той дзень не ішоў. І яшчэ адзін аўтамабіль паміж BMW і гэтай машынай не змясціўся б, – дзеліцца сваімі назіраннямі аўтар фота.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках