27 лiпеня 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат у прэм'еры Польшчы Туск прадставіў склад свайго ўраду

4
Кандыдат у прэм'еры Польшчы Туск прадставіў склад свайго ўраду
ДОНАЛЬД ТУСК

Новы Кабінет міністраў можа быць ухвалены Соймам у пачатку наступнага тыдня.

Кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Польшчы Дональд Туск сёння, 8 снежня, афіцыйна прадставіў склад свайго ўраду. Новы Кабінет міністраў можа быць ухвалены Соймам у пачатку наступнага тыдня.

Пра гэта паведамляе PAP.

Польскія парламентарыі на пасяджэнні 11 снежня будуць галасаваць датычна вотуму даверу ўраду Матэвуша Маравецкага. У выпадку не падтрымкі прадстаўнікі апазіцыі – «Грамадзянская кааліцыя», «Трэці шлях» і «Левыя» – вылучаць кандыдатуру Туска на пасаду прэм'ера.

Сёння былы прэзідэнт Еўрапейскай рады, прадстаўляючы кандыдатаў для сфармаванага ім ураду, практычна пацвердзіў раней агучаную прэсай інфармацыю, хто атрымае міністэрскія партфелі.

У склад ураду Туска ўвайшлі:

Уладзіслаў Касіняк-Камыш – намеснік прэм'ер-міністра, міністр нацыянальнай абароны;

Кшыштаф Гаўкоўскі – віцэ-прэм'ер, міністр лічбавізацыі;

Адам Боднар – міністр юстыцыі;

Радаслаў Сікорскі – міністр замежных справаў;

Адам Шлапка – міністр у справах Еўрапейскага Звязу;

Марцін Кервінскі – міністр унутраных справаў і адміністрацыі;

Томаш Сямоняк – каардынатар спецслужбаў;

Бартломей Сянкевіч – міністр культуры і нацыянальнай спадчыны;

Анджэй Даманьскі – міністр фінансаў;

Борыс Будка – міністр дзяржмаёмасці;

Славамір Нітрас – міністр спорту і турызму;

Барбара Навака – міністарка адукацыі;

Ізабэль Ляшчына – міністарка аховы здароўя;

Дарыюш Клімча – міністр інфраструктуры;

Кшыштаф Гетман – міністр развіцця і тэхналогій;

Чэслаў Сякерскі – міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі;

Паўліна Хеніг-Клоска – міністарка клімату і навакольнага асяроддзя;

Катажына Пелчыньска-Наленч – міністарка фінансаў і рэгіянальнай палітыкі;

Агнешка Дземяновіч-Бонк – міністарка сям'і і сацыяльнай палітыкі;

Дарыюш Вячорак – міністр навукі і вышэйшай адукацыі;

Мажэна Окла-Дрэўновіч, міністарка-чалец кабінета міністраў, міністарка найвышэйшай палітыкі;

Катажына Катула, міністарка-чалец кабінета міністраў, міністарка ў пытаннях раўнапраўя;

Агнешка Бучыньска, міністарка-чалец кабінета міністраў, міністарка ў справах грамадзянскай супольнасці;

Ян Грабец, міністр-чалец кабінета міністраў, кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра;

Мацей Берэк, сакратар кабінета міністраў, прэзідэнт урадавага заканадаўчага цэнтра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках