27 лiпеня 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакідвае на фронт «баявых удмуртаў»

10
Расея перакідвае на фронт «баявых удмуртаў»

Каб не абвяшчаць усеагульную мабілізацыю.

Расейская Федэрацыя спрабуе пашырыць баявую моц войска без правядзення ўсеагульнай мабілізацыі. Улады Удмуртыі ствараюць ірэгулярныя фармаванні для ўзмацнення лініі фронту ва Украіне.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

У свежай справаздачы Інстытута адзначаецца, што 7 снежня кіраўнік Удмурцкай рэспублікі Аляксандр Брачалаў абвясціў пра фармаванне рэгіёнам чатырох новых злучэнняў. Гаворка ідзе пра зенітна-ракетны батальён «Яўген Драгуноў», зенітна-ракетны дывізіён «Чэпца», мотабатальён «Вармун» і дэсантна-штурмавы дывізіён (ПДВ) «Кама». Неўзабаве гэтыя фармаванні будуць перакінутыя ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Паводле словаў Брачалава, удмурты ўкамплектавалі гэтыя новыя падраздзяленні пасля падпісання нявызначаных кантрактаў з Міністэрствам абароны РФ.

«Падобна, што гэтыя падраздзяленні з'яўляюцца расейскімі ірэгулярнымі фармаваннямі з невядомай колькасцю, якая, верагодна, не адпавядае дактрынальнай канчатковай колькасці іх заяўленых эшалонаў. Улады Рэспублікі Удмуртыя, верагодна, задзейнічаюць мясцовых добраахвотнікаў для ўкамплектавання гэтых падраздзяленняў, каб неадкладна ўзмацніць лінію фронту ва Украіне», – гаворыцца ў справаздачы ISW.

Тым часам у Міністэрстве абароны РФ заявілі пра дадатковае спрашчэнне працэдуры выдачы пасведчанняў удзельнікам поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.

Мінабароны Расеі 8 снежня абвясціла, што расейскім байцам больш не трэба будзе падаваць дакументы на атрыманне пасведчання ветэрана, паколькі ўстанова аўтаматычна будзе выдаваць гэтыя пасведчанні на аснове ўжо існай інфармацыі пра ўдзельніка баявых дзеянняў.

«Спрашчэнне гэтай працэдуры можа быць часткай цяперашніх намаганняў Расеі ў афіцыйным афармленні, накіраваных на аднаўленне адміністрацыйнага кантролю РФ над нерэгулярнымі фармаваннямі, задзейнічанымі ў поўнамаштабным уварванні Расеі ва Украіну», – паведамляе ISW.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках