16 красавiка 2024, aўторак, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Байдэна раскрылі планы Пуціна датычна Украіны

6
У Байдэна раскрылі планы Пуціна датычна Украіны

Кіраўнік РФ наіўна верыць у адзін чыннік.

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін, калі выправіў войскі на поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, меркаваў, што заходні свет не зможа яго спыніць і не верыў у магчымасці ЗША.

Вашынгтон павінен падтрымаць суверэнітэт і незалежнасць украінскай дзяржавы, інакш акупанты апынуцца на парозе NATO і Штатам давядзецца выконваць свае абавязальніцтвы ў рамках 5-га артыкула Альянсу.

Пра гэта заявіў каардынатар Рады нацбяспекі Белага дому Джон Кірбі.

Як паведамілі ў Белым доме, ён расказаў, што Пуцін не верыў у здольнасць Захаду спыніць Расею, таму і пайшоў на поўнамаштабны напад на Украіну.

«Ён рабіў стаўку на такое развіццё падзеяў з самага пачатку гэтай вайны, бо не верыў, што Захад зможа захаваць адзінства. Ён не верыў, што NATO зможа захаваць адзінства. Ён не верыў, што Злучаныя Штаты валодаюць дастатковай сілай», – мяркуе Кірбі.

Таксама ён дадаў, што ЗША павінны дапамагчы Украіне адстаяць незалежнасць і суверэнітэт дзяржавы.

Інакш Расея апынецца на парозе Паўночнаатлантычнага альянсу, пагроза вырасце, і Штаты будуць вымушаныя выконваць свае абавязальніцтвы ў рамках 5-га артыкула NATO, які прадугледжвае абарону кожнай краіны блока.

«Калі вы клапоціцеся пра нашу нацыянальную бяспеку, вы павінны бачыць спадара Пуціна такім, які ён ёсць, вы павінны бачыць Расею такой, якой яна ёсць, і разумець, што дапамога Украіне – а яны не просяць нашых салдатаў на свае тэрыторыі – дапамагчы ім перамагчы ў гэтай вайне вельмі моцна адпавядае інтарэсам нашай нацыянальнай бяспекі і інтарэсам нацыянальнай бяспекі ўсіх нашых хаўруснікаў у Еўропе», – падкрэсліў Джон Кірбі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках