27 лiпеня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вайскоўца-марадзёра з РФ «расплюшчыліся вочы», калі ён трапіў ва ўкраінскі дом

34
У вайскоўца-марадзёра з РФ «расплюшчыліся вочы», калі ён трапіў ва ўкраінскі дом

Акупант зладзіў істэрыку праз убачанае.

Расейскі вайсковец зняў на відэа сваё ўварванне ва ўкраінскі дом на акупаванай частцы Херсонскай вобласці. Акупант быў здзіўлены высокім узроўнем жыцця украінцаў.

Кадры даступныя на Telegram-канале «Украіна 365».

Акупант не хаваў сваёй нянавісці да Украіны. Асабліва злаваў расейскага марадзёра высокі ўзровень жыцця ўкраінцаў, недаступны яму самому.

Ваенны злачынец не мог зразумець, адкуль ва ўкраінцаў ёсць грошы на такія багатыя дамы.

«Яшчэ адзін маёнтак! (...) Вось жылі! Увогуле! Адкуль яны грошы бралі?!» – дзівіўся за кадрам расейскі акупант.

Відэа пракаментаваў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі ў сваім блогу.

«Гадамі расТВ уцірала гэтым… што ва Украіне галеча і беднасць. І тут быдла, якое вырвалася з драўляных хатак, выявіла, што нават ва Украіне ўзровень жыцця вышэйшы, чым у нафтагазавай звышдзяржаве», – адзначыў журналіст.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках