13 красавiка 2024, Субота, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, колькі гадзінаў на дзень можна карыстацца смартфонам

2
Навукоўцы высветлілі, колькі гадзінаў на дзень можна карыстацца смартфонам

Для гэтага даследавалі больш за 40 тысячаў падлеткаў.

Карэйскія навукоўцы даследавалі больш за 40 тысячаў падлеткаў і высветлілі, што выкарыстанне смартфона больш за чатыры гадзіны на дзень звязанае з неспрыяльнымі наступствамі для здароўя псіхікі.

У іх адзначалі больш высокі ўзровень стрэсу, парушэнні сну і дэпрэсіўныя сімптомы. Акрамя таго, навукоўцы зафіксавалі суіцыдальныя думкі, ужыванне псіхаактыўных рэчываў і атлусценне.

Медыцынскае кіраўніцтва розных краінаў рэкамендуюць абмежаваць экранны час да дзвюх-трох гадзінаў на дзень, але звычайна не бяруць да ўвагі ўзроставыя асаблівасці дзяцей і сацыяльную актыўнасць, якая змяняецца з узростам.

Новае даследаванне паказвае, што для падлеткаў парогавым часам штодзённага выкарыстання смартфона можна лічыць чатыры гадзіны. Пры гэтым доля людзей, якія перавышаюць гэтыя нормы, увесь час расце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках