27 лiпеня 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Лукашэнка разумее, што глеба сыходзіць з-пад ног

5
«Нік і Майк»: Лукашэнка разумее, што глеба сыходзіць з-пад ног

Экскурсія ў Гвінею нічога ўжо не зменіць.

Візіт Лукашэнкі ў ААЭ – адзін з апошніх перад будучымі палітычнымі кампаніямі 2024 і 2025 гадоў, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

З улікам таго, што традыцыйнае балансаванне паміж Захадам і Крамлём вычарпала свой рэсурс.

Вугоршчына і Славакія – далёка, а нашмат бліжэй Польшча з новым урадам, а таксама, магчыма, новы ўрад атрымае Літва. Поле для падлашчвання становіцца вузейшым. Рэформа Еўрапейскага Звязу таксама знізіць магчымасці «сіняпальцага», паколькі цяпер аднаго ці двух сяброў будзе недастаткова, каб як мінімум адтэрміноўваць прыняцце пастановаў.

Зачыстка ўнутранага поля ў мэтах забеспячэння поўнай лаяльнасці знішчыла тых, хто быў здольны бараніць Беларусь ад паглынання ўсходняй суседкай. Гарадскія вар'яты ў асобе ўмоўных «бондаравых» і ёсць правадыры «расейскага свету». Так, яны лаяльныя рэжыму, але яшчэ больш лаяльныя да Расеі.

Прызначэнне «дэпутатаў» усіх узроўняў пройдзе з улікам менавіта такой падвойнай лаяльнасці. У выніку практычна неўнікнёных зменаў прадстаўнікі мясцовай наменклатуры і бізнэсу стануць лішнімі ў новым раскладзе.

Сам «сіняпальцы» гэта выдатна разумее. І ягоны візіт у ААЭ цудоўна ілюструе калаж. Экскурсія ў Гвінею нічога ўжо не зменіць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках