27 лiпеня 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўскладнілася сітуацыя з медыкамі і працоўнымі

14
У Менску ўскладнілася сітуацыя з медыкамі і працоўнымі

Яшчэ больш вырас іх дэфіцыт.

На 1 снежня ў Менску было 36,8 тысячы вакансій, паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва пры Мінгарвыканкаме. Сярод іншага вырас попыт на медыкаў і працоўных.

На пачатак лістапада ў Менску налічвалася 36,1 тыс. вакансій. На 1 снежня іх колькасць павялічылася да 36,8 тыс. Пры гэтым вырас попыт на працоўных – да 23,2 тыс. вакансій (63% ад усіх прапаноў наймальнікаў). Месяцам раней – 22,8 тыс.

«У попыце на працоўныя кадры пераважаюць прафесіі гандлю і грамадскага харчавання (кухар, прадавец, кантралёр-касір), будаўнічага профілю (муляр, маляр, электрагазазваршчык), сферы транспарту (кіроўца аўтамабіля, тралейбуса), прамысловасці (аператар станкоў з праграмным кіраваннем, слесар механазборачных работ, слесар-рамонтнік, слесар-зборшчык бытавой тэхнікі, токар, фрэзероўшчык, электраманцёр), жыллёва-камунальнай гаспадаркі (рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў, слесар-сантэхнік, прыбіральнік тэрыторый)», – паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва пры Мінгарвыканкаме.

Са спецыялістаў найбольш запатрабаваны медработнікі. Так, на 9 снежня ў Менску не стае 1540 лекараў спецыялістаў і 1979 медсясцёр. Для параўнання: на 14 лістапада ў сталіцы патрабавалася 1527 лекараў і 1817 медсясцёр.

Таксама ў ліку найбольш дэфіцытных спецыялістаў – работнікі культуры і адукацыі, інжынеры, фінансісты, кіраўнікі арганізацый і іх структурных падраздзяленняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках