19 красавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пуцін жыве ў страху

6
Палітолаг: Пуцін жыве ў страху

Фясенка звярнуў увагу на важныя факты наконт аховы расейскага кіраўніка падчас візіту ў ААЭ.

Расейскі дыктатар Пуцін «жыве ў страху», падчас палёту ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Савудаўскую Арабію борт з кіраўніком расейцаў суправаджалі знішчальнікі.

У Савудаўскай Арабіі і ў ААЭ «на ўсялякі выпадак» таксама былі «кадыраўцы», распавёў вядомы ўкраінскі палітолаг Уладзімір Фясенка ў эфіры канала FreeДом2». «Палёт у Абʼяднаныя Арабскія Эміраты і ў Савудаўскую Арабю ў суправаджэнні знішчальнікаў, і што там яшчэ не выпадкова Кадыраў быў і «кадыраўцы»…», – заявіў экспэрт.

Са слоў Фясенкі, дыктатар раней быў нашмат вышэйшы за ўсіх арабскіх лідараў, а цяпер яму «даводзіцца да іх ездзіць і паказваць, што ён зацікаўлены ва ўзаемадзеянні і ў нейкіх нават чыста сімвалічных кантактах з імі».

Адзначым, што пасля таго, як у сакавіку 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна, расейскі дыктатар можа спакойна адпраўляцца толькі ў тыя краіны, якія не ратыфікавалі Рымскі статут МКС, у тым ліку ў арабскія дзяржавы.

Нагадаем, кіраўнік РФ 6 снежня быў у ААЭ і Савудаўскай Арабіі. У Савудаўскай Арабіі дыктатар правёў сустрэчу з наследным прынцам дзяржавы Мухамедам ібн Салманам Аль Саудам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках