27 лiпеня 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тбілісі прайшоў шматтысячны праеўрапейскі марш

2
У Тбілісі прайшоў шматтысячны праеўрапейскі марш
ФОТА: RFE/RL

Да маніфестантаў далучылася і прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі.

Дзясяткі тысяч чалавек, жыхары грузінскай сталіцы і дванаццаці найбуйнейшых гарадоў, узялі ўдзел у праеўрапейскім маршы са слоганам «Грузін – значыць еўрапеец». Удзельнікі прайшлі па праспекце Руставелі – галоўнай вуліцы краіны, паведамляе «Радыё Свабода».

Дэманстрацыя, ініцыятарам якой выступілі празаходнія палітычныя партыі і няўрадавыя арганізацыі, пачалася з плошчы Рэспублікі і завяршылася на плошчы Еўропы. Там дэманстранты разгарнулі вялізны сцяг Еўрапейскага звязу.

На плошчы Еўропы да маніфестантаў далучылася прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі.

- Мы хочам у Еўропу, бачыце, столькі людзей выйшла на вуліцы, каб прадэманстраваць Еўропе нашае памкненне, – заявіла журналістам кіраўніца дзяржавы. З ейных слоў, Еўропа – гэта прастора дзе чалавек і яго меркаванне мае вялікае значэнне.

ФОТА: INTERPRESSNEWS

Кіруючая ў краіне партыя «Грузінская мара» (ГМ) не ўзяла ўдзел у дэманстрацыі.

На думку сябра палітрады партыі «Лела» Бадры Джапарыдзэ «менавіта барацьба грузінскага народа, насуперак намаганням ГМ», пераканала летась Еўрапейскую камісію прызнаць Грузію краінай, якая валодае еўрапейскай перспектывай.

ФОТА: RFE/RL

Былы амбудсмэн Ніно Ламджарыя назвала галоўнай мэтай маніфестацыі імкненне празаходніх сіл краіны «прадэманстраваць Еўропе, наколькі вялікія чаканні існуюць у Грузіі ад пасяджэння Еўрапейскай рады, якое мае адбыцца ў сярэдзіне снежня».

ФОТА: INTERPRESSNEWS

Былая амбудсмэн, якая лічыцца адным з лідараў праеўрапейскіх сіл краіны заклікала ЕЗ не адкладаць пытанне надання Грузіі статусу кандыдата і прыняць пастанову ўжо ў снежні.

Амбасадар Грузіі ў ЕЗ Павел Херчынскі ў спецыяльнай заяве пацвердзіў, што пытанне надання Грузіі статусу кандыдата ў сябры ЕЗ будзе адным з пытанняў парадку дня пасяджэння.

- Але для станоўчага развязання неабходна згода ўсіх 27 дзяржаў, сябраў ЕЗ, – папярэдзіў дыпламат.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках