19 траўня 2024, Нядзеля, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве адбудзецца цырымонія развітання з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым

6
У Кіеве адбудзецца цырымонія развітання з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым
ЭДУАРД ЛОБАЎ

Цырымонія пройдзе 4 лютага ў Галоўным касцёле Кіева.

У Кіеве адбудзецца цырымонія развітання з загінулым ва Украіне беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым.

Цырымонія пройдзе ў суботу, 4 лютага а 14:00 у Саборы Святога Аляксандра (Галоўны касцёл Кіева) па вуліцы Касцельная 17.

Пазней цырымонія развітання адбудзецца ў Варшаве, дзе Эдуард Лобаў будзе пахаваны. Дата і месца стануць вядомыя пазней.

Эдуард Лобаў служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе, удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў.

26 студзеня баец атрымаў асколачную рану пад Вуглядарам. Але паспеў знішчыць больш за пяць акупантаў.

Эдуард Лобаў - былы палітвязень. Ён быў затрыманы 18 снежня 2010 года, а пасля незаконна асуджаны на чатыры гады калоніі строгага рэжыму. Эдуард цалкам адбыў свой тэрмін у калоніі «Ваўчыныя норы».

Лобаў праходзіў тэрміновую службу ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы. Ваяваў ва Украіне з 2015-га года.

У 2014 годзе сайт Charter97.org аб'явіў Эдуарда лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках