27 лютага 2024, aўторак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выраб аўтамабіляў у Расеі абрынуўся да мінімуму з часоў Брэжнева

12
Выраб аўтамабіляў у Расеі абрынуўся да мінімуму з часоў Брэжнева

Спыненне паставак кампанентаў паралізавалі вытворчасць ад Калінінграда да Уладзівастока.

Расейская аўтамабільная прамысловасць – адна з найбуйнейшых галін прамысловасці, дзе наўпрост занятыя 300 тысяч чалавек, а з улікам сумежнай вытворчасці – тры мільёны, – зазнала клінічную смерць, піша The Moscow Times.

У 2022 годзе выраб легкавікоў упаў на 67%, даў справаздачу ў сераду Расстат.

Адыход замежных канцэрнаў і спыненне паставак кампанентаў паралізавалі вытворчасць ад Калінінграда да Уладзівастока. У выніку з канвеераў астатніх аўтазаводаў выйшла 450 тысяч самаходаў - мінімальная колькасць з часоў першых гадоў кіравання Леаніда Брэжнева: так, у 1970 году СССР вырабляў 344 тысячы аўтамабіляў на год, а ў 1975-м, пасля ўврду ў эксплуатацыю фабрык у Горкім і Тальяці, ужо 1,2 мільёны.

Найбуйнейшыя заводы, якія выраблялі самаходы перад пачаткам вайны, спыніліся і дагэтуль не змаглі зноў прывесці ў рух канвеер. Гэта "ПСМА Рус" у Калузе, дзе збіралі Peugeot, Citroen, Opel і Mitsubishi; Mazda ва Уладзівастоку, Mercedes-Benz пад Масквой, Nissan і Toyota у Санкт-Пецярбургу, а таксама калужскі завод Volkswagen.

У канцы года збіраць кітайскія мадэлі пачалі на былым заводзе Renault у Маскве і на калінінградскай пляцоўцы «Автотор» – некалі найбуйнейшым пункце зборкі замежных марак для расейскага рынку.

І хоць у снежні аўтамабільная прамысловасць пачала падаваць прыкметы жыцця (70% да лістапада), у тэмпах падзення яна засталася адназначным лідэрам сярод усіх галін прамысловасці. "Аўтамабільная індустрыя, здаецца, стала апераджальным індыкатарам стану расейскай эканомікі, бо найбольш хутка адрэагавала на змену эканамічных варункаў", – кажа Вольга Беленькая, эканамістка "Фінама". Паводле звестак Расстата, больш за чвэрць работнікаў аўтазаводаў (27,1%) на канец кастрычніка знаходзіліся "ў прастойванні", а яшчэ 8,4% працавалі няпоўны працоўны час.

Следам за вытворчасцю абрынуўся продаж аўтамабіляў, а расейскі рынак, некалі канкурэнт найбольшым у Еўропе, адкаціўся да ўзроўняў 1990-х гадоў. За год у РФ было прададзена 687 тысяч самаходаў - на 1 мільён менш, чым у 2021-м. З 60 марак, якія былі даступныя расейскім спажыўцам, засталіся 14. Тры з іх - расейскія, а астатнія кітайскія.

У 2023 годзе LADA зойме 48-50% рынку, а дзель кітайскіх марак перасягне 25%, прагназуюць аналітыкі Промсвязьбанка. Калі аднавіць уласную вытворчасць не выйдзе, "кітайцы" стануць манапалістамі, а іхняя дзель дасягне 70%, чакае асацыяцыя "Расейскія аўтамабільныя дылеры".

Урад чакае поўнага аднаўлення аўтамабільнай прамысловасці пад 2026 год і рост продажу аўтамабіляў да 1,5 млн штук на год. Але наўрад гэта магчыма, сумняваюцца аналітыкі ПСБ. Паводле іхняга прагнозу, аўтарынак на гады затрымаецца ў стане канца 1990-х з продажам не больш за 0,8-1 млн самаходаў штогод.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках