19 красавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Нямеччыны: Танкі Leopard трэба як мага хутчэй адправіць ва Украіну

6
Міністр абароны Нямеччыны: Танкі Leopard трэба як мага хутчэй адправіць ва Украіну
Борыс Пісторыюс

Борыс Пісторыюс таксама заклікаў расейскага прэзідэнта спыніць вайну неадкладна.

Міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс адзначыў неабходнасць як мага хутчэй адправіць ва Украіну танкі Leopard і заклікаў расейскага прэзідэнта неадкладна спыніць вайну.

Аб гэтым ён заявіў падчас наведвання танкавай брыгады 203 у зямлі Паўночны Райн-Вэстфалія, якая павінна аддаць са сваіх запасаў 14 танкаў на патрэбы УСУ, паведамляе твітэр Мінабароны Нямеччыны.

Кіраўнік Міністэрства абароны адзначыў важнасць хуткай перадачы танкаў Украіне і запыту новых танкаў замест перададзеных, бо палітыка Расеі патрабуе ўзмацнення таксама і войскаў Альянсу. «Украіна мае патрэбу ва ўсёй магчымай падтрымцы. І ўсё адно, гэта Leopard 2А6 або 2А4, гэтыя танкі могуць адыграць важную ролю ў барацьбе Украіны супраць агрэсара — Расеі», - заявіў палітык.

Ён адзначыў, што "можна было не перадаваць танкі, але гэта не альтэрнатыва".

Міністр прызнаў, што для атрымання Бундэсверам новых танкаў патрэбны час, але падкрэсліў, што «гэта цана, якую мы цяпер плацім».

Падрыхтоўка ўкраінскіх жаўнераў будзе паскораная, адзначыў міністр, але падкрэсліў, што "іншага шляху няма". Вучэнні пачнуцца найбліжэйшым часам. Кіраўнік Бундэсвера таксама праінфармаваў, што працягвае перамовы аб танках з хаўруснікамі і партнёрамі.

Пісторыюс таксама звярнуўся праз журналістаў да Пуціна з заклікам: «Спыніць вайну супраць Украіны і да таго ж неадкладна».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках