20 траўня 2024, панядзелак, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да палітычнай зняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк не пускаюць адваката

4
Да палітычнай зняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк не пускаюць адваката
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Перад Новым годам яна была кінута ў штрафны ізалятар і дагэтуль невядома, што з ёй.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў муж палітычнай зняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда:

- Паўтара месяца няма навін ад Паліны. Лісты ад яе не прыходзілі. Адвакат дагэтульчасу не можа да яе патрапіць. На ягоныя скаргі і звароты ў калонію прыходзяць кароткія адпіскі.

Апошняе, што вядома пра Паліну - перад Новым годам яна была кінутая ў штрафны ізалятар і дагэтуль невядома ці выйшла яна адтуль. Тры месяцы да гэтага яна правяла ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу), а ўсяго тэрмін знаходжання яе там налічвае паўгода.

Яшчэ ад родных зняволеных калоніі №24 (Зарэчча) стала вядома, што новая крымінальная справа паводле артыкула 411 ч. 2 супраць Паліны распачынаецца. Неўзабаве павінныя пачацца следчыя дзеянні, а пасля суд. Паліне пагражае да двух гадоў новых катаванняў.

На гэтым тыдні новая крымінальная справа была заведзеная і на Вікторыю Кульшу, якая таксама знаходзіцца ў ПК-24, і таксама ўжо была асуджаная паводле арт. 411. Вікторыя вельмі прынцыповы і нязломны чалавек, за гэта ёй і помсцяць. За час зняволення Вікторыя правяла многія месяцы ў штрафным ізалятары і ПКТ.

Паліна і Вікторыя добра пасябравалі і падтрымліваюць адна адну. Яны разам працягваюць барацьбу. Барацьбу супраць тырана і самазванца Лукашэнка, які неаднаразова паўтараў, што «з жанчынамі не ваюе», а на справе жанчынам помсціць найперш.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках