2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР МА Украіны: Расея назапасіла для наступу 450 самалётаў і 300 гелікаптэраў

18
ГУР МА Украіны: Расея назапасіла для наступу 450 самалётаў і 300 гелікаптэраў

Ва ўкраінскай вайсковай выведцы прагназуюць, што РФ будзе выкарыстоўваць авіяцыю для падтрымкі наступу на Данбасе.

Расея засяродзіла сотні самалётаў і гелікаптэраў на авіябазах на захадзе Расеі. Украінская вайсковая выведка ўпершыню агучыла ацэнку іх колькасці.

Можна сцвярджаць аб наяўнасці ў акупантаў прыкладна 450 самалётаў тактычнай авіяцыі (не стратэгічных бамбавікоў) і блізу 300 гелікаптэраў, палова з якіх - ударныя. Пра гэта прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны (ГУР МА) Украіны Андрэй Юсаў заявіў у інтэрв'ю выданню Kyiv Post, апублікаваным 16 лютага.

«Яны размешчаны ў асноўным на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі не менш як за 200 км ад мяжы, сканцэнтраваныя ў розных месцах, але за межамі нашай дасяжнасці», - сказаў ён.

Са слоў прадстаўніка ГУР МА, супраціўнік не дыслакуе самалёты бліжэй, каб яны не патрапілі ў зону патэнцыйнага 80-кіламетровага ўдару высокадакладных рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS.

Юсаў дадаў, што, паводле ацэнак украінскай выведкі, авіяцыя можа быць выкарыстаная агрэсарам найперш на Данбасе, дзе РФ працягвае наступаць. Ён мяркуе, што напад з паветра на Кіеў «малаверагодны». Звесткі ГУР МА не паказваюць на тое, што Расея плануе выкарыстоўваць усе свае самалёты адначасова для масаванага паветранага нападу, указаў Юсаў.

Ён перакананы, што і цяперашняя спроба Масквы захапіць цалкам Данецкую і Луганскую вобласці Украіны скончыцца няўдачай, усё адно, з самалётамі ці без.

Пры гэтым Юсаў намагае, што для абароны Украіны патрабуецца ўзмацніць не толькі супрацьпаветраную абарону, але і авіяцыю, у тым ліку знішчальнікамі F-16, наконт якіх Украіна працягвае перамовы з замежнымі партнёрамі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках