«Калоны расейцаў будуць выходзіць з паднятымі рукамі»
9- 2.02.2023, 8:55
- 23,342
Афіцэр войскаў абароны Ізраілю назваў вызначальны чыннік для вызвалення Крыма.
Вызваленне Крыма адбудзецца вельмі лёгка, калі Украіна атрымае ракеты ATACMS і выйдзе да Азоўскага мора.
І тады Крымская паўвыспа стане падобны на саспелую гронку вінаграду, якая звісае з галінкі дрэва і проста бязглузда будзе яе не адкусіць. Такое меркаванне выказаў афіцэр Войска абароны Ізраіля ў адстаўцы, ваенны гісторык Рыгор Тамар у інтэрв'ю Аляксею Гоману на YouTube-канале «У гасцях у Гардона».
«А вось ужо пасля таго, як Украіна забярэ Крым, далей я хачу паглядзець на тое, як расейская ўлада зможа пераварыць гэтую падзею, таму што гэта не Херсон. Гэта нельга растлумачыць жэстам добрай волі ці нейкімі яшчэ цудоўнымі тэрмінамі», – адзначыў Тамар.
Таксама вайсковец экспэрт прызнаўся, што яму вельмі хочацца паглядзець, як Салаўёў будзе тлумачыць сітуацыю, калі калоны расейскіх ваеннапалонных з паднятымі рукамі будуць выходзіць з Крыма і калі ўкраінскія нацыянальныя сцягі вывесяць на дзяржаўных установах на тэрыторыі Крымскага паўвыспе.