Гіркін даў параду расейскім «мобікам», як правільна дэзерціраваць
4- 2.02.2023, 9:39
- 13,648
Дыверсант выявіў важную праблему ў расейскім войску.
Дэзерцірства і непадпарадкаванне загадам - масавая з'ява ў акупацыйным войску РФ. Для расейскіх вайскоўцаў турма пераважае за ўдзел у вайне супраць Украіны.
З адкрытай заявай аб гэтым выступіў расейскі дыверсант, афіцэр ФСБ РФ у адстаўцы Ігар Гіркін (Стралкоў).
Урывак даступны на Telegram-канале «Украіна 365».
Мяркуючы са слоў Стралкова, расейскім «мобікам» варта здавацца цэлымі падраздзяленнямі. Так больш шанцаў, што яны не будуць пакараныя.
«Яны не баяцца, што іх пасадзяць… Калі цябе засынаюць набоямі 155 мм, калі на тваіх вачах рукі і ногі адлятаюць, і нікуды не схаваешся, дык што такое 5 гадоў у турме адсядзець? І тое, ці цябе пасадзяць, ці не: добры адвакат, яшчэ і адкупіцца там можна будзе... А калі пайсці цэлай ротай - ну саджайце ўсіх. І не пасадзяць па адной простай прычыне - пасадзіць цэлую роту - гэта скандал. Гэта начальніка зверху будуць лупіць па галаве. Таму, хутчэй за ўсё, начальнік проста не паведаміць аб тым, што яму не падпарадкаваліся. Таму што, напраўду, начальнік таксама не разумее, а ў чым мэта вайны», - заявіў Стралкоў.
Адзначым, што сам Стралкоў з'яўляецца прыхільнікам больш жорсткіх мераў для ўтрымання пад кантролем войскаў. Ён прызнаваўся, што ў 2014 годзе падчас уварвання на Данбас пакараў смерцю двух сваіх падначаленых за крадзеж.
Дыверсант прызнаны Міжнародным судом ваенным злачынцам і прысуджаны да пажыццёвага зняволення за ўдзел у збіцці на Данбасе цывільнага самалёта МН17.