Целы раскіданыя па ўсёй вуліцы: УСУ паказалі кадры знішчэння акупантаў пад Бахмутам
4- 2.02.2023, 10:17
- 12,978
Украінскія вайскоўцы знішчылі ворага пры спробе штурму горада.
Праз адзінаццаць месяцаў пасля таго, як Расея пачала ўварванне, Бахмут і раёны вакол яго сталі цэнтрам інтэнсіўных баёў.
Нягледзячы на шматлікія страты, РФ з кожным днём павялічвае сваіх вайскоўцаў і амаль кожную гадзіну праводзіць новыя атакі па горадзе. Аднак усё безвынікова, УСУ абараняюць кожны сантыметр украінскай зямлі і даюць адпор ворагу. Як, напрыклад, на відэа, якое апублікаваў на сваёй старонцы ў тэлеграме ўкраінскі актывіст Сяргей Сцярненка. Паводле ягоных звестак, кадры зняты недзе ў наваколлях Бахмута. Магчыма расейскія захопнікі чарговым разам рабілі прарыў, але як бачым усё безвынікова.