Байцы Нацгвардыі разбілі штурмавыя атрады «Вагнера» пад Бахмутам
- 2.02.2023, 10:58
- 5,630
Адным ударам знішчаны адразу ўзвод акупантаў.
У Нацыянальнай гвардыі Украіны паказалі, як у раёне Бахмута Данецкай вобласці ўкраінскія абаронцы знішчылі штурмавыя групы расейскіх наймітаў з ПВК Вагнер.
Адпаведнае відэа апублікавана ў Telegram-канале Нацгвардыі
27 студзеня на Бахмуцкім кірунку 3-я брыгада аператыўнага прызначэння Нацгвардыі супольна з 44-й асобнай артылерыйскай брыгадай і падраздзяленнем ССА знайшла месца дыслакацыі расейскіх захопнікаў і знішчылі амаль узвод акупантаў.
Выявілі мэту і карэктавалі агонь артылерыстаў аператары ССА, кіраванне агнём ажыццяўлялі гвардзейцы 3 брыгады аператыўнага прызначэння, агнявое знішчэнне нанеслі артылерысты УСУ.