26 красавiка 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адваката Віталя Брагінца, які абараняў Алеся Бяляцкага, судзілі паводле чатырох артыкулаў

2
Адваката Віталя Брагінца, які абараняў Алеся Бяляцкага, судзілі паводле чатырох артыкулаў

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Менскі гарадскі суд разгледзеў справу адваката Віталя Брагінца, якога абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў, у тым ліку «пратэстным» і «экстрэмісцкім». Ён прысуджаны да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, працэс вяла суддзя Алена Ананіч. Брагінцу інкрымінавалі чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса:

- ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»);

- ч. 3 арт. 130 («Распальванне варожасці»);

- ч. 3 арт. 361 («Заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы»);

- ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).

Прысуд - восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Брагінец быў адвакатам некаторых палітвязняў, у тым ліку кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Таксама ён абараняў адваката Андрэя Мачалава, пазбаўленага ліцэнзіі, супраць якога была распачатая крымінальная справа за «выкарыстанне заведама фальшывага дакумента». Праз арышт Брагінца Мачалаў застаўся ў судзе без абаронцы, пасля яго прысудзілі да двух гадоў «хіміі».

У жніўні 2022-га ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць пазбавілі і самога Віталя Брагінца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках