28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея саступіць у бітве дронаў ва Украіне

2
Расея саступіць у бітве дронаў ва Украіне

Спосабы вядзення вайны Мінабароны РФ сур'ёзна састарэлі.

Большасць праблем з забеспячэннем вайскоўцаў развязаная, сказаў генпракурор РФ Ігар Красноў на сустрэчы з Пуціным. Тым не менш у Z-пабліках размешчаны дзясяткі аб'яў са зборам для расейскага войска рознага абсталявання: савецкіх палявых тэлефонаў, цеплавізараў, джыпаў, оптыкі і, перш за ўсё, беспілотных дронов кітайскай вытворчасці (Mavic і іншых), піша The Moscow Times.

Неафіцыйны канал ПВК «Вагнер» Grey Zone піша, што дроны вязуць толькі цывільныя асобы, а квадракоптары «Мінабароне не патрэбныя». Яны, гэтак жа як і цеплавізары, не належаць паводле статуту, пісаў Z-канал «Два маёры», які патрабаваў наладзіць цэнтралізаваныя пастаўкі ў войска дронаў і антыдронных стрэльбаў.

На думку яшчэ аднаго аўтара Z-пабліка, палітолага Ігара Дзімітрыева, спосабы вядзення вайны Мінабароны РФ сур'ёзна састарэлі і ў войска практычна адсутнічаюць сродкі тактычнай выведкі – найперш кітайскія дроны (патрэбныя тысячы). Адзіныя, хто сістэматычна выкарыстоўвае дроны ў расейскім войску падчас нападаў, гэта ПВК «Вагнер», адзначала выведка Украіны.

У адрозненне ад Мінабароны РФ, украінскае войска на гэтым тыдні паведаміла, што ў гэтым годзе накіруе на дроны $544 млн. З гэтай мэтай урад уклаў 16 дзяржаўных кантрактаў на вытворчасць БПЛА з украінскімі кампаніямі. Ведамства атрымала ад мясцовых вытворцаў 75 заявак на сертыфікацыю БПЛА, 13 мадэляў беспілотнікаў ужо ўхваленыя для прымянення ў баі. Таксама Украіне дапамагаюць з дронамі краіны NАТJ, выбудавана сістэма фандрайзінгу для вытворчасці марскіх і паветраных дронаў.

Прадстаўнік ГУР Украіны Ігар Юсаў мяркуе, што ўкраінскія дроны і коптары ў тэхнічным плане колькасна і якасна апярэджваюць тэхніку расейцаў. Ускосна гэта прызнае і Grey Zone. Украінскае войска пачало выкарыстоўваць звышхуткія (каля 140 км/г) гоначныя FPV-дроны з прымацаванымі набоямі і нагрузкай, здольнай вывесці з ладу бранятэхніку, піша Grey Zone, наракаючы, што ў Расеі ледзь стае аператараў на звычайныя квадракоптары.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках