18 красавiка 2024, Чацвер, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка раскрыла планы Пуціна на канец лютага

5
Украінская выведка раскрыла планы Пуціна на канец лютага

Войскам РФ аддадзены загад.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін аддаў загад войскам захапіць усю тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей Украіны да канца лютага, да пачатку сакавіка.

Пра гэта заявіў прадстаўнік ГУР МА Украіны Андрэй Чарняк у каментары выданню Kyiv Post.

Паводле ягоных слоў, ёсць прыкметы таго, што Расея рыхтуецца да новай спробы масаванага наступу і захопу ўсходу Украіны.

«Мы назіраем, што расейска-акупацыйныя войскі перадыслакуюць на ўсход дадатковыя штурмавыя групы, падраздзяленні, узбраенне і вайсковую тэхніку. Са звестак вайсковай выведкі Украіны, Пуцін аддаў загад да сакавіка захапіць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей», - адзначыў выведчык.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках