У Салаўёва абняславіліся з новым фэйкам пра «французскі легіён»
15- 2.02.2023, 12:17
- 13,168
Расейскія прапагандысты «злілі» ваенныя планы Крамля.
Расейскія прапагандысты працягваюць у сваіх жа эфірах дакументаваць злачынныя намеры краіны-агрэсара РФ у дачыненні да Украіны. Таксама расійскім грамадзянам расказваюць фейкі пра нібыта прысутнасць французскага легіёна ў Адэсе.
Пры гэтым у РФ не перастаюць марыць аб нападзе на Адэсу ў надзеі пракласці калідор да Прыднястроўя. Фрагмент прапагандысцкага шоў Уладзіміра Салаўёва апублікавалі ў Telegram.
У гутарцы з адыёзным прапагандыстам іншы распаўсюджвальнік фэйкаў Дзмітрый Сцешын заявіў, што «ў паветры вісіць чаканне вялікага наступу».
З ягоных слоў, «інфарматары з Адэсы» распавялі яму пра замежны легіён, які заехаў у горад, сярод іншага пра французаў. Таксама прапагандыст выдаў фэйк пра вайсковую тэхніку з пясчанай афарбоўкай, якая нібыта ездзіць па Адэсе.
Акрамя таго, прапагандыст заявіў, што расейскія тэрарысты нібыта рыхтуюцца стукнуць па Адэсе, каб пракласці калідор у Прыднястроўе. Паводле яго слоў, гэта трэба пуцінскаму войску, каб дабрацца там да складоў з боепрыпасамі.
«Горад аперазаны трайным кольцам умацаванняў, вельмі шмат людзей, пры чым французаў у вайсковай форме, мяркуюць, што ў такім выглядзе заехаў замежны легіён. Убачылі тэхніку, ужо ёсць на вуліцах, у пясчанай афарбоўцы, пустой такой. Напэўна, будуць перафарбоўваць пад сёлетні тэатр ваенных дзеянняў. Такое адчуванне, што, магчыма, будзем біць па Адэсе, каб адрэзаць Украіну ад мора», - заявіў прапагандыст.