Следчы камітэт у Гомелі закупляе мяшкі для эвакуацыі дакументаў
5- 2.02.2023, 12:18
- 10,286
Куды сабраліся?
У адпаведнасці з умовамі дзяржаўнай закупкі, Следчаму камітэту Гомельскай вобласці спатрэбіліся 30 брызентавых мяшкоў памерам 100х75 сантыметраў з ручкамі для эвакуацыі дакументаў.
Іншых закупак такіх мяшкоў для беларускіх дзяржустаноў "Флагштоку" выявіць не ўдалося. Магчыма, гэта першая такая закупка.
Падобныя закупкі ўдалося знайсці ў Расеі. У прыфрантавым Белгарадзе ў верасні 2022 года пракуратура закупіла 300 мяшкоў для эвакуацыі дакументаў.
Былі ў РФ і даваенныя закупкі, тады іх звязвалі з дзеяннем супрацьпажарных патрабаванняў.