28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сюрпрыз для Пуціна: адразу дзве краіны пачалі будаўніцтва новага газаправода

1
Сюрпрыз для Пуціна: адразу дзве краіны пачалі будаўніцтва новага газаправода

Удар па Крамлі нанеслі былыя «саюзнікі».

На фоне поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну Балгарыя заявіла аб пачатку будаўніцтва газаправода ў Сербію для змяншэння залежнасці ад газу агрэсара.

Як паведамляе Reuters, міністр энэргетыкі Балгарыі Расэн Хрыстоў заявіў, што новы газаправод дазволіць пастаўляць газ не з РФ і павысіць бяспеку паставак у паўднёва-ўсходнюю Еўропу.

Плануецца, што 170-кіламетровы газаправод, які будзе пралягаць ад балгарскага горада Новы Іскір да Ніша ў Сербіі, будзе ўведзены ў эксплуатацыю да канца 2023 года.

Балгарыя плануе закончыць будаўніцтва 62-кіламетровага адцінка на сваёй тэрыторыі да канца кастрычніка. Сербія, якая пачала будаўніцтва газаправода на сваёй тэрыторыі, плануе закончыць работы да восені.

Новы трубаправод, які часткова фінансуецца за кошт дапамогі Еўрапейскага Звязу, дасць Сербіі доступ да нерасейскіх паставак з Паўднёвага газавага калідора і тэрміналаў ЗПГ у Грэцыі і Турцыі.

Трубаправод, які дазволіць газу паступаць у абодвух кірунках, дыверсіфікуе маршруты, якія злучаюць Балгарыю з еўрапейскай газавай сеткай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках