Здабыча калію ў Беларусі абрынулася на 60%
6- 2.02.2023, 14:03
- 5,724

Апублікаваная справаздача Нацыянальнага цэнтра карысных выкапняў ЗША.
Нацыянальны інфармацыйны цэнтр карысных выкапняў ЗША (USGS) апублікаваў справаздачу аб вытворчасці калійных угнаенняў у свеце і асноўных краінах-экспарцёрках. У ёй сказана, што здабыча калію ў Беларусі ў 2022 годзе ўпала на 60 адсоткаў у параўнанні з 2021 годам.
Спецыялісты ацанілі здабычу калію ў Беларусі ў 2022 годзе на 3 млн тон. Тады як у 2021 годзе ў нашай краіне здабылі 7,63 млн тон.
USGS прывёў толькі ацэначныя звесткі, бо афіцыйныя аб экспарце беларускіх калійных угнаенняў засакрэчаныя з сярэдзіны 2021 года.

Пры гэтым, адзначылі экспэрты, здабыча калію летась скарацілася ва ўсім свеце на 6,3 млн тон да 40 млн тон. Напрыклад, у Расеі яна зменшылася на 45% да 5 млн тон. У той жа час у Канадзе яна вырасла на 12,7% да 16 млн т.
Аўтары даклада падкрэслілі, што на сусветныя пастаўкі калію паўплывалі «эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і Расеі, што прывяло да росту цэн і зніжэння спажывання».