155-я брыгада РФ адмовілася штурмаваць Вуглядар: у бой кідаюць «дзецішча» Шайгу
10- 2.02.2023, 21:47
- 41,870

УСУ адкінулі супраціўніка, прычыніўшы яму істотныя страты.
Баі за Вуглядар могуць быць зацяжнымі і крывавымі: пасля папярэдніх няўдалых спроб штурму РФ мяняе стратэгію. Марскую пяхоту, імаверна, узмоцняць падраздзяленнямі наймітаў з ПВК «Патрыёт» – «дзецішчам» Сяргея Шайгу, які імкнецца зладзіць тут «свой Салядар». Гэта таксама сведчыць аб стратэгічным значэнні горада для расейскіх камандуючых.
Вуглядар выстаяў - папярэднія напады расейцаў (у асноўным, сіламі 40-й і 155-й брыгад марской пяхоты УС РФ пры падтрымцы 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі) праваліліся. Праціўнік панёс істотныя страты як жывой сілы, так і тэхнікі. Паводле інфармацыі аператыўнага абнаўлення праекта DeepState на пачатак дня 2 лютага, змен лініі фронту няма. Вораг зноў абстраляў Вадзяное і працягвае ціск на Вуглядар. Сітуацыя ў Аўдзееўцы, Мар'інцы і Вуглядары складаная, але кантраляваная.
Russian TOS-1A thermobaric MLRS strikes in the Vuhledar area. https://t.co/FODvbS6qg0https://t.co/St4VdHZiEFhttps://t.co/ztdfibbjmV pic.twitter.com/BdOFAULfjk
— Rob Lee (@RALee85) February 2, 2023
Зрэшты, расейскае камандаванне, відавочна, не збіраецца адмаўляцца ад ідэі далейшага наступу на Вуглядар і сцягвае новыя рэзервы, мяняючы тактыку. Аб сітуацыі на месцы на 2 лютага распавёў OSINT-даследчык і вайсковец УСУ, які працуе ў Твітэры пад псеўданімам Tatarigami_UA.
🧵Vuhledar, 02.02 - 03:00 AM update:
— Tatarigami_UA (@Tatarigami_UA) February 2, 2023
1/4 A few days ago, I wrote that the enemy made a few interesting decisions. I would like to shed some light on it. After the first two days of the assault, it became clear to RU command that their plan of a rapid and sudden assault has failed pic.twitter.com/3pY7SSrdz5
«Некалькі дзён таму я пісаў, што вораг прыняў некалькі цікавых пастаноў. Пасля першых двух дзён наступу на Вуглядар камандаванню РФ стала зразумела, што іх план хуткага і раптоўнага штурму праваліўся. Спачатку я думаў, што яны змірацца з няўдачай і засяродзяцца на ўтрыманні сваіх дасягненняў замест таго, каб развіваць атаку. Асабліва, калі частка падраздзяленняў 155-й брыгады, а таксама рэзервы адмовіліся штурмаваць раён «дачы». Аднак яны шалёна пачалі перакідваць падраздзяленні з іншых раёнаў», - каментуе вайсковец.
Акупанты павялічваюць на гэтым кірунку прысутнасць войскаў і тэхнікі.
Video of Russian naval infantry BMP-3 and Grad MLRS, and 36th Motorized Rifle Brigade T-72B3 with improvised armor, TOS-1A, MT-LB, and Tor systems in the Vuhledar area. 6/https://t.co/YNcMRfK7H5https://t.co/a9b6W8xML7https://t.co/FR3kM5XwdAhttps://t.co/IC153UeDuO pic.twitter.com/3tPAHUtZ2D
— Rob Lee (@RALee85) February 2, 2023
На ягоную думку, варожыя генералы дзейнічаюць як азартны гулец, які спрабуе вярнуць страчаныя стаўкі, пазычаючы яшчэ больш грошай у сяброў і сям'і: праз гэта бітва за Вуглядар, хутчэй за ўсё, будзе значна даўжэйшай і больш крывавай, чым меркавалася раней.
Дэталі раскладу сіл таксама прааналізаваў вайскова-палітычны аглядальнік, каардынатар групы «Інфармацыйнае супраціўленне» Аляксандр Каваленка.
«У параўнанні з леташнім штурмам Вуглядара расейскія акупанты назапасілі на гэты раз большы рэсурс, які складаецца з 6 БТГр. Але, як вядома, «ціхаакіянскі селядзец» зноў пратух. Аднак камандаванне акупацыйнага войска мае намер завесці баявыя рэзервы складам да трох батальёнаў і, звярніце ўвагу, падраздзяленне ПВК «Патрыёт» - прыватнай вайсковай кампаніі, створанай пад патранатам асабіста Сяргея Шайгу», - адзначае аналітык.
З ягоных слоў, ПВК «Патрыёт» стваралася ў РФ як спроба скласці канкурэнцыю «вагнераўцам» Прыгожына. У бой іх уводзяць пры падтрымцы 37-й і 36-й МСБр УС РФ.
«Відавочна, Вуглядар асабіста для Сяргея Шайгу мае прынцыповае стратэгічнае значэнне. Прыблізна такое ж, як для Прыгожына - Салядар, які ў выніку стаў канцом самога ж Прыгожына. Вось толькі ў адрозненне ад «кухара», тувінец мае магчымасць манеўру», - падкрэслівае Каваленка.