NYT: Услед за нафтай Захад рыхтуе яшчэ адзін удар па Пуціну
2- 2.02.2023, 14:39
- 16,728
З 5 лютага будзе ўведзены важны захад.
У нядзелю, 5 лютага 2023 года, праз два месяцы пасля таго, як Еўрапейскі Звяз забараніў пастаўкі большай часткі сырой нафты з Расеі, блок распаўсюдзіць эмбарга на расейскія пастаўкі дызельнага паліва і бензіну.
Як паведамляе The New York Times, Еўрапейскі Звяз, краіны Вялікай сямёркі і іх хаўруснікі будуць імкнуцца абмежаваць суму даходаў, якія Расея можа атрымаць ад сваіх прадуктаў нафтаперапрацоўкі, устанавіўшы верхнюю мяжу цэн, падобна таму, як яны зрабілі гэта ў снежні на расейскую нафту.
Заходнім грузаадпраўшчыкам і страхоўшчыкам будзе дазволена працаваць толькі з тымі расейскімі нафтапрадуктамі, якія прадаюцца фіксаванымі коштамі, што яшчэ не абвешчаныя.
У Еўропе не чакаецца дэфіцыту дызельнага паліва і іншых нафтапрадуктаў, калі пачнецца эмбарга; рэзервы забяспечваюць, прынамсі, кароткатэрміновы буфер.
Як гаворыцца ў матэрыяле, у снежні Расея зарабіла на нафце прыкладна 12,6 мільярда даляраў, што прыкладна на 24 адсоткі менш, чым годам раней. У тым жа месяцы даходы Расеі ад экспарту газу ўпалі прыкладна на чвэрць, да 10 мільярдаў даляраў. І Еўропа, і Расея дорага плацяць за гэтую энэргетычную вайну.