Расейскія вайскоўцы бунтуюць пад Вуглядарам
3- 2.02.2023, 15:39
- 12,098
Марскія пяхотнікі са 155-й брыгады масава гінуць і здаюцца ў палон.
У Данецкую вобласць прыбыло расейскае спецыяльнае паліцэйскае падраздзяленне «САХР» (спецыяльны атрад хуткага рэагавання), каб душыць бунты вайскоўцаў расейскага акупацыйнага войска.
Пра гэта ў эфіры інфармацыйнага тэлемарафону заявіў прадстаўнік аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Таўрычнага кірунку Аляксей Дзмітрашкоўскі. «Пад Вуглядарам сітуацыя застаецца складанай. У гэтым раёне з'явілася падраздзяленне «САХР», але яно з'явілася не для штурмавых дзеянняў, а для падаўлення бунтаў», - сказаў ён.
Са слоў спікера, вядома аб тым, што маральна-псіхалагічны стан ворагаў, якія знаходзяцца на гэтым кірунку, крыху дэпрэсіўны, яны не вераць вайсковаму кіраўніцтву, менавіта таму там з'явілася паліцэйскае падраздзяленне «САХР».
Таксама Дзмітрашкоўскі адзначыў, што на Вуглядарскім кірунку ваюе 155-я брыгада марской пяхоты РФ, якая знаходзіцца ў складзе Ціхаакіянскага флоту.
«Бой праходзіў нядоўга, відаць, што байцы не падрыхтаваныя, менавіта таму дзесяць байцоў здаліся ў палон, большасць байцоў, якія паспрабавалі штурмаваць, былі проста забітыя», - сказаў ён.