26 лютага 2024, панядзелак, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Ізраіль перагледзіць палітыку паставак зброі Украіне

СМІ: Ізраіль перагледзіць палітыку паставак зброі Украіне

Прэм'ер-міністр Беньямін Нэтаньяху аддаў загад.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нэтаньяху аддаў загад перагледзець палітыку паставак узбраення для Украіны. У той жа час высокапастаўленыя чыноўнікі не чакаюць істотных змен у гэтым пытанні.

Аб гэтым піша мясцовае выданне Walla.

Адзначаецца, што на Ізраіль узмацняецца ціск з боку ЗША, кангрэсмэнаў-дэмакратаў і рэспубліканцаў і іншых урадаў Захаду для надання Украіне вайсковай дапамогі. Большасць заклікаў былі адхіленыя праз боязь стварыць напружанасць у дачыненнях з Расеяй, бо гэта можа прычыніць шкоду ізраільскай бяспецы ў Сірыі.

У той жа час Вашынгтон быў занепакоены тым, што новы ўрад Ізраілю можа заняць больш прарасейскую пазіцыю на фоне цесных стасункаў Нэтаньяху з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

Як адзначаюць высокапастаўленыя чыноўнікі, перагляд палітыкі ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам штаба нацыянальнай бяспекі ў офісе прэм'ер-міністра з прыцягненнем міністэрства абароны, міністэрства замежных спраў і Масада.

У панядзелак Нэтаньяху паведаміў дзяржсакратару аб тым, што Ізраіль пад ягоным кіраўніцтвам будзе рабіць для Украіны не менш, чым папярэдні ўрад. Пасля серыі візітаў прадстаўнікоў адміністрацыі Джо Байдэна ў Ізраіль, Штаты разумеюць, што прэм'ер не мае намеру рухацца ў бок Расеі.

Між тым у абароннай і выведвальнай супольнасці расце група высокапастаўленых чыноўнікаў, якія мяркуюць, што Ізраіль павінен змяніць сваю палітыку і надаць вайсковую дапамогу Украіне такім чынам, каб не «парваць вяроўку» з Расеяй. Напрыклад, дазволіць трэцім краінам перадаваць Украіне пэўныя ізраільскія сістэмы ўзбраенняў, якія знаходзяцца ў іх валоданні.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках