24 красавiка 2024, Серада, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх кіроўцаў чакаюць сур'ёзныя змены, звязаныя са страхоўкай

11
Беларускіх кіроўцаў чакаюць сур'ёзныя змены, звязаныя са страхоўкай

Стала вядома, калі ўвядуць адзіную «аўтаграмадзянку» ў Беларусі і Расеі.

Размовы пра ўніфікацыю законаў РБ і РФ, якія датычацца страхавання грамадзянскай адказнасці аўтаўладальнікаў, ходзяць з сакавіка 2021 года. Дзеянні полісаў АСАГА (ці «аўтаграмадзянкі»), выдадзеных у Беларусі і Расеі, хочуць распаўсюдзіць на ўсю тэрыторыю «саюзнай дзяржавы». З'явілася інфармацыя, што новы закон хочуць прыняць на найбліжэйшай сесіі «парламенцкага сходу» «саюзнай дзяржавы», піша «Анлайнер».

«Цяпер у Беларусі і Расеі дзейнічаюць розныя сістэмы АСАГА, – паведамляў нацыянальны прававы партал. – Дамовы ўнутранага страхавання, заключаныя ў адной дзяржаве, не дзейнічаюць на тэрыторыі іншай. Пры выездзе за межы сваёй краіны аўтаўладальнік вымушаны заключаць дадатковую дамову міжнароднага страхавання "Зялёная карта" (мінімум на 15 дзён) альбо дамову страхавання ў дзяржаве ўезду (у Беларусі – мінімум на 15 дзён, у Расеі – ад пяці дзён)». Збіраюцца гэтыя працэдуры ўніфікаваць.

«Расейскія страхавыя кампаніі пачалі падрыхтоўку да выпуску АСАГА, дзеянне якіх распаўсюдзіцца на Беларусь, – пісаў Motor.ru у пачатку снежня летась. – Ужо распрацаваная і ўзгодненая канцэпцыя адзінага поліса. У найбліжэйшы час Банк Расеі ўхваліць тарыф для дзвюх дзяржаваў. Скарыстацца новаўвядзеннем расейскія і беларускія аўтаўладальнікі змогуць ужо на пачатку наступнага года».

«Цяпер спецыялісты дапрацоўваюць пакет дакументаў, які неабходны для стварэння адзінай сістэмы паміж дзвюма краінамі, – гаварылася ў нататцы. – На першым этапе плануецца выкарыстоўваць механізм "зялёнай карты". Такім чынам, расейскі аўтаўладальнік пры заключэнні гадавой дамовы АСАГА зможа пашырыць дзеянне поліса на Беларусь. Беручы да ўвагі тэмпы падрыхтоўкі, адзіны поліс абавязковага страхавання можа быць уведзены ў карыстанне ў першым квартале 2023 года. На аналогію з расейцамі беларускія кіроўцы таксама змогуць набываць у сябе АСАГА, з якім будуць уязджаць на тэрыторыю Расеі. У будучыні адзіныя полісы "аўтаграмадзянкі" могуць распаўсюдзіць на Казахстан, Арменію і Азербайджан».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках