«Пуцінбург»: Хронікі мафіёзнай дзяржавы
4- 2.02.2023, 18:20
- 11,712
Кніга, якая тлумачыць тое, што большасць людзей спрабавала ігнараваць.
Сёння, калі мафіёзная дзяржава РФ вядзе падступную вайну супраць Украіны, асаблівую цікавасць уяўляе кніга Дзмітрыя Запольскага «Пуцінбург».
Яна выпушчана ў свет у Вялікай Брытаніі выдавецтвам PVL Consulting Ltd. і даступная ў сетцы Amazon.
Кніга тлумачыць тое, што большасць людзей спрабавала ігнараваць: пуцінская Расея – не дзяржава, а злачынная групоўка. З імкненнем да захопу тэрыторый, грэбаваннем да чалавечага жыцця, з агульнай пайкай, паханом і шасцёркамі.
Запольскі здолеў паказаць той свет бандыцкага Пецярбурга, які цяпер і ёсць «расейскі свет». Пецярбург – сімвал імперыі, пабудаванай на костках, чый прывід абуджае да жахлівых злачынстваў ужо ў наш час.
Кніга Запольскага – гэта захапляльны сюжэт і галерэя партрэтаў тых, хто вызначыў твар сучаснай Расеі.
Адзін раздзел прысвечаны Яўгену Прыгожыну. Як усё пачыналася, можна даведацца, прачытаўшы «Пуцінбург».
Дзмітрый баяўся за сваё жыццё, ён пакінуў РФ. Але ў жніўні 2021 г. ён раптоўна сканаў у Рызе.