23 красавiка 2024, aўторак, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Oryx: УСУ знішчылі больш за дзевяць тысячаў адзінак баявой тэхнікі акупантаў РФ

1
Oryx: УСУ знішчылі больш за дзевяць тысячаў адзінак баявой тэхнікі акупантаў РФ

І гэта толькі пацверджаныя звесткі.

Падчас баявых дзеянняў пасля ўварвання ва Украіну расейскія акупанты, паводле візуальна пацверджаных звестак, страцілі больш за 9 тысячаў транспартных сродкаў і адзінак цяжкага ўзбраення.

Паводле звестак аналітычнага праекту Oryx, у спіс патрапілі толькі знішчаныя транспартныя сродкі і абсталяванне, пра якія ёсць фота- і відэаматэрыялы.

Аналітыкі адзначаюць, што імкнуліся ўнікаць дублявання запісаў і аддзяляць захопленае абсталяванне ад кінутага. Многае абсталяванне, пазначанае ў спісе як «закінутае», хутчэй за ўсё, у канчатковым выніку будзе захопленае або знішчанае.

Гэтак сама частка захопленага абсталявання можа быць знішчаная, калі яго нельга аднавіць. Абсталяванне не ўключалі ў спіс, калі ягонае паходжанне не атрымлівалася вызначыць.

Звернем увагу на тое, што колькасць знішчанай тэхнікі расейскіх акупантаў ва Украіне значна большая за названую колькасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках