11 снежня 2024, Серада, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына і Нідэрланды дамовіліся стварыць адзінае войска

6
Нямеччына і Нідэрланды дамовіліся стварыць адзінае войска

Краіны рыхтуюць поўнае аб'яднанне сваіх сухапутных сілаў.

Нямеччына і Нідэрланды рыхтуюць поўнае аб'яднанне сваіх сухапутных сілаў у выніку зліцця войскаў, паведаміў прэс-сакратар Каралеўскага войска Нідэрландаў маёр Марк ван дэ Бек, паведамляе Вloomberg.

Паводле ягоных словаў, сухапутныя войскі краіны маюць тры баявыя брыгады, і дзве з іх ужо інтэграваныя ў нямецкія ўзброеныя сілы. Аб'яднанне апошняй брыгады колькасцю 3000 салдатаў «можа адбыцца ўжо ў красавіку». Інтэграцыя не закране толькі элітнае падраздзяленне войска Нідэрландаў Korps Commandotroepen.

Супольная групоўка будзе налічваць 50 тысячаў чалавек, у тым ліку 8000 з Нідэрландаў. Краіны плануюць заняцца ўніфікацыяй вайсковых статутаў і супольным набыццём ўзбраення.

Інтэграцыя ўзброеных сілаў Нямеччыны і Нідэрландаў пачалася пасля заканчэння халоднай вайны, калі дзяржавы пачалі скарачаць выдаткі на абарону. Першы нямецка-галандскі корпус быў створаны ў 1993 годзе на базе 1-га корпуса бундэсвера. Ягоны штаб знаходзіцца ў нямецкім Мюнстэры. Цяпер корпус уваходзіць у склад Сілаў хуткага рэагавання NATO. Яшчэ дзве галандскія брыгады былі інтэграваныя ў склад нямецкіх узброеных сілаў у 2014 і 2015 гадах.

Нямеччына і Нідэрланды фактычна выкарыстоўваюць адну і тую ж тэхніку. Асноўным баявым танкам абедзвюх краінаў з'яўляецца нямецкі Leopard 2, а асноўным бронетранспарцёрам Нідэрландаў – машына Boxer супольнай распрацоўкі нямецкіх Krauss-Maffei Wegmann, Rheinmetall AG і галандскай Stork.

Напярэдадні стала вядома, што Нямеччына плануе выдаткаваць 17 млрд еўраў на ўзмацненне супрацьракетнай абароны. Улады збіраюцца стварыць шматступенны шчыт з розных сістэмаў СПА мясцовай, а таксама амерыканскай і ізраільскай вытворчасці (IRIS-T, Arrow 3 і Patriot). Гэта дазволіць абараніць не толькі Нямеччыну, але і тэрыторыі суседніх краінаў.

Раней новы міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс заявіў, што ягонай мэтай з'яўляецца стварэнне наймацнейшага і абсталяванага войска ў Еўразвязе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках