23 красавiка 2024, aўторак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дрон-камікадзэ «Ростеха» – сабраны з дэталяў для вэйпаў і дзіцячых цацак.

12
Дрон-камікадзэ «Ростеха» – сабраны з дэталяў для вэйпаў і дзіцячых цацак.

Дэталі дрона «Ланцэт» паказаў Канстанцін Каліноўскі.

Былы ўкраінскі вайсковец, а цяпер амерыканскі інжынер Канстанцін Каліноўскі выклаў у сеціва фатаграфіі ўнутраных платаў расейскага дрона-камікадзэ «Ланцэт» (уладальнік вытворцы БПЛА «Растэх»).

На думку блогераў, дрон – цалкам сабраны з дэталяў краінаў NATO, у асноўным на базе мікрасхемаў амерыканскіх кампаній Analog Devices, Semtech, Silicon Labs. Таксама задзейнічаная прадукцыя галандскай NXP і нямецкай Infineon Technologies.

Большинство микросхем оказались гражданскими и доступными как любые детали для бытовой электроники. Например, батарея Samsung используется, например, в вейпах и стоит меньше 20 долларов. Другие детали «Ланцета» можно найти в игрушечных радиоуправляемых моделях, камерах заднего вида автомобиля или фонариках для дайвинга.

Большасць мікрасхемаў цывільныя і даступнымі як любыя дэталі для побытавай электронікі. Напрыклад, батарэя Samsung выкарыстоўваецца ў вэйпах і каштуе менш за 20 даляраў. Іншыя дэталі «Ланцэта» можна знайсці ў цацачных радыёкіраваных мадэлях, камерах задняга віду аўтамабіля або ліхтарыках для дайвінгу.

Даследнік беспілотнікаў Сэмюэл Бэндэт кажа, што, відаць, «Ланцэт» мае шмат неваенных кампанентаў і краінам Захаду цяжка кантраляваць іх закупкі, паколькі іх лёгка дастаць па ўсім свеце.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках