19 красавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з футбалістамі экстранна сеў у Даніі праз пагрозу выбуху 30 мячоў

Самалёт з футбалістамі экстранна сеў у Даніі праз пагрозу выбуху 30 мячоў

Пасля пасадкі высветлілася, што мячы ўсё ж былі спушчаныя.

Самалёт з гульцамі швэдскага «Гётеборга» здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце Капенгагена, бо пілот даведаўся пра магчымую пагрозу выбуху 30 футбольных мячоў у багажным аддзяленні, паведамляе Aftonbladet, журналіст якога быў на борце.

Каманда накіроўвалася на зборы ў гішпанскую Торэўеху. Праз 30-40 хвілін палёту камандзір паветранага судна паведаміў, што мае «дзіўную аб'яву»: «Нам стала вядома, што ў нас на борце блізу 30 надзьмутых мячоў. Праз небяспеку іх выбуху нам трэба здзейсніць пасадку ў Капенгагене».

Як паведаміў экіпаж, пасля вылету з ім звязаліся супрацоўнікі аэрапорта Гётэборга і сказалі, што забыліся папярэдзіць аб мячах, выказаўшы здагадку, што яны былі напампаваныя.

Са слоў пілота, прыпыненне у сталіцы Даніі мела заняць блізу паўгадзіны, каб паспець спусціць мячы, ён таксама прынёс прабачэнні за невыгоды.

Пасля пасадкі высветлілася, што мячы ўсё ж былі спушчаныя.

У клубе заявілі, што спусцілі ўсе мячы перад вылетам, самалёт у выніку пасадзілі дзеля «фальшывай трывогі», але гэта было выключна пастановай авіякампаніі ды экіпажа, таму яны не чакаюць патрабаванняў аб кампенсацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках