FT: Украінскія вайскоўцы пачнуць навучанне на Leopard на наступным тыдні
1- 2.02.2023, 20:36
- 3,316
Для навучання абаронцаў Украіны ўжо "ўсё гатовае".
Украінскія вайскоўцы пачнуць навучанне на танках Leopard 2 на наступным тыдні ў рамках навучальнай місіі, якая фінансуецца Еўразвязам. Пра гэта паведамляе Financial Times у чацвер, 2 лютага, са спасылкай на дзве дасведчаныя крыніцы.
Са слоў суразмоўцаў FT, для навучання абаронцаў Украіны ўжо "ўсё гатовае". Канчатковыя дэталі плана навучання ўзгаднілі падчас сустрэчы прадстаўнікоў заходніх абаронных міністэрстваў у Нямеччыне ў сераду, 1 лютага. Чакаецца, што навучанне працягнецца блізу шэсць тыдняў.
Адна з крыніц FT расказала, што сотні ўкраінскіх вайскоўцаў ужо вылецелі ў месцы, дзе будзе праходзіць навучанне, у Нямеччыне і Польшчы.
Афіцыйныя асобы таксама расказалі выданню аб цяжкасцях з дастаўкай панцырнай тэхнікі на фронт: «Калі вы хочаце прывезці іх на часе, да красавіка, вы можаце сабе ўявіць, колькі трэба цягнікоў, вагонаў, каб іх туды даставіць… Гэта толькі транспартныя сродкі. [Ёсць] таксама запасныя часткі, баявыя прыпасы — і час абмежаваны».