5 кастрычнiка 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы: «Рускі свет» асацыюецца толькі з рабствам і беднасцю

5
Прэзідэнт Польшчы: «Рускі свет» асацыюецца толькі з рабствам і беднасцю
АНДЖЭЙ ДУДА

Польшча і краіны Балтыі прыкладаюць усе намаганні, каб расказаць іншым краінам пра рэальную Расею.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што «рускі свет» у Польшчы і краінах Балтыі асацыюецца толькі з рабствам і беднасцю. Аб гэтым ён сказаў у Рызе падчас дыскусіі, прысвечанай пытанням бяспекі, піша Delfi.

Дуда заявіў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін спрабуе прывесці ва Украіну і ў Еўропу «рускі свет», але ў Польшчы і краін Балтыі гэты свет асацыюецца толькі з беднасцю і рабствам.

Ён падкрэсліў, што падзеі мінулага года 24 змянілі сусветнае ўспрыманне пытанняў бяспекі. Дуда заявіў, што і Польшча, і краіны Балтыі цягам многіх гадоў папярэджвалі, што ўплыў камунізму ў Расеі цалкам не знік, і рана ці позна гэты імперыялізм праявіць сябе.

«Мы бачым, што гэтыя асцярогі спраўдзіліся ў сувязі з агрэсіяй Расеі ва Украіне», – сказаў Дуда, дадаўшы, што цяпер Пуцін засноўвае сваю палітыку не толькі на гісторыі Савецкага Саюза, але і на значна больш старажытных каранях, жадаючы аднавіць былую Расейскую імперыю.

Польскі прэзідэнт таксама звярнуў увагу на рознае ўспрыманне вайны ў краінах Еўропы. Напрыклад, у Польшчы ўспрыманне адно, а ў Партугаліі - зусім іншае.

Дуда падкрэсліў, што Польшча і краіны Балтыі прыкладаюць усе намаганні, каб расказаць іншым краінам аб рэальнай гісторыі і Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках