19 красавiка 2024, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы прэзідэнт Чэхіі - за магутную вайсковую дапамогу Украіне

3
Новы прэзідэнт Чэхіі - за магутную вайсковую дапамогу Украіне
ПЭТР ПАВЕЛ

Ён не выключыў пастаўку Кіеву вайсковых самалётаў.

Украіне па-ранейшаму неабходна маштабная вайсковая падтрымка, заявіў новы прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павел у інтэрв'ю медыякампаніі DW у чацвер, 2 лютага. Падчас гэтай гутаркі Павел, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах 28 студзеня, не выключыў пастаўкі Кіеву баявых самалётаў. «Мы павінны надаць Украіне ўсялякую дапамогу, якая дасць магчымасць перамагчы, аднавіць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць», - сказаў ён. Калі Захад «скароціць вайсковую падтрымку, пастаўкі ваеннай тэхнікі Украіне, то з вялікай дзеллю імавернасці Расея пераможа ў вайне, а гэта азначала б нашу паразу», - папярэдзіў кіраўнік чэшскай дзяржавы.

У пытанні паставак самалётаў Пэтр Павел прызнаў існаванне сур'ёзных перашкод, якія перш за ўсё тычацца тэхнічнага абслугоўвання, а таксама тэрмінаў падрыхтоўкі пілотаў: «Нават пры наяўнасці палітычнай волі на практыцы спатрэбілася б не менш за паўгода, каб даць Украіне рэактыўную авіяцыю». Таму, гаворачы аб узбраенні ўкраінскага войска, варта думаць аб «прагматычнасці і эфектыўнасці» прынятых пастаноў, мяркуе былы генерал NАТО Павел.

Пэтр Павел: Падтрымка Украіны - у нашых інтарэсах

Пэтр Павел у мінулым быў старшынёй Вайсковага камітэта NАТО, а таксама начальнікам Генштаба Узброеных сіл Чэхіі. На пытанне, выступіў бы ён гэтак жа актыўна за вайсковую дапамогу Украіне, застаючыся на чале натаўскага ваеннага камітэта, Павел адказаў: «Мой погляд на Украіну нязменны ў часе. Я так думаў, калі быў вайскоўцам, потым - як шчаслівы пенсіянер і цяпер - як новаабраны прэзідэнт». «Неабходна падтрымліваць Украіну, бо гэта – у нашых інтарэсах», – заявіў суразмоўца DW.

На пытанне, якую палітыку трэба праводзіць у процівагу папулістам, пазіцыі якіх моцныя ў тым ліку і ў Чэхіі, Пэтр Павел заўважыў, што трэба факусавацца на фактах, быць паслядоўным у інфармаванні грамадскасці не толькі аб прыемных аргументах, але і аб тых, якія для публіцы не вельмі прыемныя. «Гэта значыць: быць сумленным ва ўсім, што вы робіце, спрабуючы апісаць карціну ў рэальных колерах, а не маляваць ружовыя карцінкі без праблем», - заўважыў ён. На думку прэзідэнта, гэты «падыход вельмі чакала большасць насельніцтва Чэхіі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках