У Гомелі сутыкнуліся чатыры аўтамабілі
- 2.02.2023, 21:15
- 4,618

Фатафакт.
Удзень 2 лютага ў Гомелі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам 4 транспартных сродкаў, паведамілі ў ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Chrysler ехаў па вуліцы Палескай з боку вуліцы Хмяльніцкага ў кірунку вуліцы Кірава ў крайняй правай палосе. Пры перасоўванні аўтамабіль занесла, ён выехаў на сустрэчную палосу і сутыкнуўся з VW Polo і УАЗ. Ад удару Chrysler вярнуўся ў сваю палосу, дзе рэзнуўся ў спадарожны Volkswagen Multivan.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Рух вакол месца аварыі быў абцяжараны.

