У Марыюпалі адбылася сэрыя выбухаў у месцах дыслакацыі расейскіх войскаў
4- 2.02.2023, 21:39
- 21,018
У мясціне выбухаў акрамя войска РФ таксама знаходзіцца кантора "Едіной Россіі".
У Марыюпалі ў чацвер, 2 лютага, каля ГЗЦ "ПортСіці" і 23-га мікрараёна, дзе размяшчаюцца базы расейскіх войскаў, адбылася сэрыя выбухаў.
Адпаведную інфармацыю абвясцілі ў Марыюпальскай мескай радзе.
«Бавоўна» ў Марыюпалі... Менавіта там, дзе акупанты мелі месцы свайго базавання», - сказана ў паведамленні.
Дарадца гарадскога галавы Марыюпаля Пятро Андрушчанка ўдакладняе, што ля згаданага ГЗЦ размяшчаюцца не толькі базы расейцаў ды іхнія сістэмы супрацьпаветранай абароны, але й кантора партыі «Едіная Россія».
"Усё места скаланулася ад сэрыі выбухаў", - напісаў ён у сваім Telegram-канале. Акрамя таго, дарадца мэра расказаў аб выбухах каля завода Ільіча, каля шпіталю №1. Паводле ягоных слоў, з траўня расейцы ўладкоўвалі там кашары і склады.
«У Марыюпалі быў чутны выбух. Стаўбуніцца дым над адным з гандлёвых цэнтраў», - паведамляюць, у сваю чаргу, у сацыяльных сетках.