5 траўня 2024, Нядзеля, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Пуцін пераацаніў свае сілы

1
ISW: Пуцін пераацаніў свае сілы

Няздзейсненыя расейскія планы на Данбасе створыць выгадныя ўмовы для контрнаступу УСУ.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зноў пераацаніў магчымасці расейскіх узброеных сіл. Аналітыкі не знайшлі ніякіх довадаў таго, што акупанты аднавілі дастатковую баявую моц.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Са звестак экспертаў, у Расеі няма сіл, каб нанесці паразу УСУ на ўсходзе Украіны і захапіць больш за 11 300 квадратных кіламетраў неакупаванай Данецкай вобласці да сакавіка, як загадаў Пуцін.

Буйны расейскі наступ да красавіка 2023 года, хутчэй за ўсё, заўчасна закончыцца падчас красавіцкага сезона вясновых дажджоў (калі не раней), перш чым будзе дасягнута істотнае аператыўнае ўздзеянне, мяркуюць аналітыкі.

"Кульмінацыя расейскіх сіл можа затым стварыць спрыяльныя ўмовы для ўкраінскіх сіл, каб выкарыстоўваць іх у контрнаступе ў канцы вясны або летам 2023 года пасля ўключэння заходніх танкавых паставак", - гаворыцца ў справаздачы.

У той жа час у ISW не бачаць прыкмет таго, што намаганні прыхаванай мабілізацыі ў апошнія месяцы прывялі да прыцягнення дадатковых 200 тысяч чалавек, хоць гэта магчыма.

"Мабілізацыя 300 тысяч расейскіх грамадзян выклікала ўнутраныя сацыяльныя разгалінавання і праблемы з забеспячэннем, а далейшая прыхаваная мабілізацыя яшчэ 200 тысяч асабовага складу, магчыма, выкліча значныя праблемы", – адзначаюць экспэрты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках