Паляўнічая гаспадарка палічыла, колькі ў Віцебскай вобласці жыве мядзведзяў і здзівілася
13- 3.02.2023, 11:38
- 6,336

Часцей за ўсё іх сустракаюць грыбнікі і ягаднікі.
У Віцебскай вобласці колькасць мядзведзяў вырасла прыкладна да тысячы. Яшчэ пяць-сем гадоў мядзведзі ў асноўным сустракаліся ва ўсходняй і паўночнай частцы рэгіёна, у Гарадоцкім, Лёзненскім і Віцебскім раёнах у кірунку Суража.
- Цяпер няма ніводнага раёна, дзе б не сустракаўся гэты від. Ідзе вельмі актыўны рост папуляцыі. Прычыны тры: гэты від не паляўнічы, у яго няма натуральных ворагаў і добрая кармавая база, - падзяліўся вядучы інжынер з паляўнічай гаспадарцы Віцебскага ДВЛГА Дзмітрый Дзіковіч.
Паводле ацэнкі Дзмітрыя Дзіковіча, пікавая колькасць па-ранейшаму ў Гарадоцкім, Віцебскім, Лёзненскім раёнах, а таксама на тэрыторыях, якія прылягаюць да Бярэзінскага біясфернага запаведніка: у Лепельскім, Ушацкім і Докшыцкім раёнах.
Як правіла, часцей за ўсё сустракаюць мядзведзя ўлетку і ўвосень грыбнікі і ягаднікі. Пакуль асобін, якія выйшлі са спячкі раней за тэрмін, гэтай зімой не выяўлялі.