5 траўня 2024, Нядзеля, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мядзведзеў мог забіць Пуціна ў 2011 годзе»

11
«Мядзведзеў мог забіць Пуціна ў 2011 годзе»

Менавіта тады ў расейскага дыктатара з'явіліся прыкметы псіхічнага разладу.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін звар'яцеў у снежні 2011 года, калі прэзідэнтам РФ быў Дзмітрый Мядзведзеў, а расейцы выйшлі на вуліцы. Менавіта тады ў Мядзведзева была магчымасць пасадзіць свайго канкурэнта.

Пра гэта ў інтэрв'ю Наталлі Масейчук распавёў былы выведнік РФ і супрацоўнік КДБ Сяргей Жырноў. На ягоную думку, Пуцін псіхалагічна зламаўся ў 2011-2012 гадах.

«Яго псіхалагічны злом адбыўся ў 2011-2012 гадах, калі ён пасадзіў Мядзведзева замест сябе грэць трон. Ён чатыры гады нібыта глядзеў на сябе збоку... Самае страшнае пачалося ў снежні 2011 года, калі пачаліся даволі масавыя выхады на вуліцу, такія вельмі цікавыя, з белымі шарыкамі, са стужкамі, з музыкай маскоўскай інтэлігенцыі і бамонду супраць Пуціна. Ён гэтага вельмі спалохаўся. Ён спалохаўся яшчэ адной рэчы - ён убачыў, што рэйтынг Мядзведзева становіцца вышэйшым, чым у самога Пуціна, і ў Мядзведзева ёсць рэальная магчымасць застацца на другі тэрмін. Лепш Мядзведзеў, чым Пуцін, які вернецца», - сказаў Жырноў.

Са слоў экс-выведніка, тады Пуцін зразумеў, што больш ніколі не аддасць нікому сваю ўладу. Больш за тое, ён не быў упэўнены ў тым, што зможа вярнуць сабе ўладу.

«Ён рэальна баяўся за сваё жыццё, бо Мядзведзеў мог яго проста пасадзіць у Лефортава (маскоўскі следчы ізалятар - рэд.), закрыць і да спаткання. Або - памёр Пуцін. Сардэчны прыступ, чалавек захварэў і памёр, прабачце. Ён вельмі моцна спалохаўся і тады ўсё адбылося ў ягонай галаве. Ён зразумеў, што ўладу нельга аддаваць нікому, увогуле нікому і ніколі», - сказаў Жырноў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках