На комплексы «Панцыр-С1» на дахах у Маскве дадалі цікавую дэталь
14- 3.02.2023, 15:11
- 17,406

Раптам нехта заўважыць.
Расейскія вайскоўцы пастанавілі «мадэрнізаваць» сваю сістэму СПА ў Маскве.
Цяпер на «Панцыр-С1», размешчаны на даху будынка Мінабароны РФ дадалі маскавальную сетку зялёнага колеру, інфармуе ТГ-канал «Украіна-365».
«Раптам нехта заўважыць», - іранізуюць аўтары тэлеграм-канала.
Характэрна, што «Панцыр» і так быў вельмі добра заўважны на фоне светла-шэрага будынка абароннага міністэрства РФ, а цяпер, пасля таго, як на яго надзелі яшчэ і зялёную сетку, яго відаць яшчэ лепш.
