19 красавiка 2024, Пятніца, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прадаўжаюць разрастацца могілкі наймітаў ПВК «Вагнера»

6
У Расеі прадаўжаюць разрастацца могілкі наймітаў ПВК «Вагнера»
ЯЎГЕН ПРЫГОЖЫН

Відэа з Краснадарскага краю.

У той час як блізкі да Пуціна піцерскі прадпрымальнік Яўген Прыгожын, які ўтрымлівае ПВК «Вагнера», усё наймае новае «мяса» на вайну з Украінай, самі «вагнераўцы» ваяваць не вельмі хочуць. Некаторыя з іх уцякаюць, аднак многія пасля займаюць месцы на могілках.

Відэа аднаго з такіх месцаў паказалі на YouTube-канале, піша «Апостроф».

Так, у Краснадарскім краі Расеі, у станіцы Бакінскай за апошнія 2 тыдні з'явілася блізу 70 свежых пахаванняў і быў зроблены дадатковы, трынаццаты шэраг магіл.

Магілы наймітаў можна пазнаць па тыпавых вянках, аднолькавых крыжах, а таксама адсутнасці фатаграфій, бо большасць мужчын забіралі на вайну проста з калоній.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках