Журналістку Ірыну Леўшыну перавялі ў гомельскую калонію
1- 3.02.2023, 16:18
- 2,534

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»
Палітзняволеную этапавалі пасля разгляду апеляцыі.
Галоўную рэдактарку БелаПАН палітзняволеную Ірыну Леўшыну перавялі ў гомельскую жаночую калонію №4. Як паведамляе «Позірк», яе этапавалі туды пасля разгляду апеляцыі. Да гэтага Ірына Леўшына знаходзілася ў гомельскім СІЗА.
Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення апеляцыйную скаргу Леўшынай і іншых асуджаных паводле «справы БелаПАН» 6 студзеня гэтага года.
Нагадаем, у кастрычніку 2022-га Менскі абласны суд вынес абвінаваўчы прысуд журналісту медыямэнэджару Андрэю Аляксандраву, ягонай жонцы Ірыне Злобінай, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Наважылаву і галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай.
Андрэй Аляксандраў атрымаў 14 гадоў калоніі, Ірына Злобіна - 9 гадоў, Дзмітрый Наважылаў - 6 гадоў, Ірына Леўшына - 4 гады калоніі.