28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскія афіцэры запанікавалі праз загад Пуціна

5
СМІ: Расейскія афіцэры запанікавалі праз загад Пуціна

Названыя два ключавыя моманты, праз якія наступ РФ асуджаны.

Расейскае войска рыхтуецца да шырокамаштабнага наступу ва Украіне. Гэтага патрабуе дыктатар Уладзімір Пуцін, хаця вайсковае камандаванне катэгарычна супраць.

Такімі звесткамі падзяліўся сайт dialog.ua са спасылкай на расейскае выданне «Важные истории», спасылаючыся на некалькі крыніц, блізкіх да Мінабароны РФ.

Новы вялікі наступ РФ украінцы чакаюць ужо ў лютым-сакавіку. Крыніцы пацвердзілі, што ён рыхтуецца. Гэта загад Пуціна, хаця вайскоўцы ім вельмі незадаволеныя.

«Планы зноў пайсці на Кіеў сапраўды распрацоўваюцца, але толькі таму, што гэтага патрабуе кіраўніцтва краіны. У ажыццяўленне гэтых планаў ніхто не верыць, гэта будзе самагубства», - распавяла крыніца.

Яна назвала два ключавыя моманты, праз якія расейскі наступ асуджаны: гэта дэфіцыт якаснай вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў, а таксама неадэкватнасць Крамля, яго няздольнасць рэальна ацаніць магчымасці свайго войска і яго становішча на фронце.

Крыніца ўказала, што расейскія афіцэры «ў паніцы» праз загад Пуціна.

З яе звестак, групоўка, якую атрымалася сабраць у выніку першай хвалі мабілізацыі, камандзірам УС РФ патрэбная ў якасці рэзерву, для папаўнення страт і ўзмацнення асобных адцінкаў фронту. Падчас наступу яна будзе спаленая, што, імаверна, прывядзе да поўнага разгрому расейскага войска і паразы ў вайне.

Суразмоўца выключыў магчымасць новага ўварвання УС РФ з тэрыторыі Беларусі. З яго слоў, такія чуткі расейцы распаўсюджваюць наўмысна, каб адцягнуць на гэты кірунак частку ўкраінскіх войскаў. Наогул пра наступ на Кіеў цяпер няма і гаворкі, войска Пуціна цалкам засяродзілася на Данбасе.

Адзначым, што такой жа інфармацыяй раней падзяліўся расейскі палітолаг Валер Салавей.

«Вайскоўцы не тое што не ў захапленні, яны ў жаху. Яны прапанавалі канцэпцыю стратэгічнай абароны: утрымліваць Данбас і Крым, каб на гэтай базе выйсці на мірныя дамоўленасці. Не, Пуціна гэта не задавальняе», - распавёў ён. Палітолаг удакладніў, што рэзерваў у расейскага войска на гэтую аперацыю няма.

Салавей таксама адзначыў, што вайскоўцы баяцца цалкам страціць войска ў гэтым наступе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках