24 красавiка 2024, Серада, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідзе паветраная маса са Скандынавіі

У Беларусь ідзе паветраная маса са Скандынавіі

Прагноз надвор'я на 4-6 лютага.

4 лютага надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць халодная вільготная паветраная маса, якая паступае са Скандынавіі. Воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі, удзень у многіх раёнах рэспублікі пройдзе невялікі снег, паведамляюць сіноптыкі.

У начны і ранішні час месцамі чакаецца слабы туман. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўночны сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -5..-11°С, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі -1..-4°С, максімальная ўдзень 0..-6°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

5 лютага надвор'е ў краіне абумовіць няўстойлівая і халодная паветраная маса, якая распаўсюджваецца з поўначы Еўропы. Воблачна з прасвятленнямі. У многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4..-11°С, максімальная ўдзень -2..-7°С.

6 лютага ўначы надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, удзень адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, які перамяшчаецца са Швэцыі. Воблачна з прасвятленнямі. Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне чакаецца невялікі снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, удзень з пераходам на заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -6..-13°С, пры прасвятленнях да -16°С, максімальная ўдзень 0..-7°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках