28 снежня 2025, Нядзеля, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні затрымалі 72-гадовага дзядулю за стырном з 2 праміле алкаголю

19
У Гародні затрымалі 72-гадовага дзядулю за стырном з 2 праміле алкаголю

Аўтамабіль даставілі на штрафстаянку.

Пенсіянер піў у гасцях гарэлку, а потым паехаў дадому. Паводле ягоных словаў, калі ён зразумеў, што п'яны і надумаў спыніцца – тут яго і спынілі супрацоўнікі ДАІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба ДАІ Гарадзенскай вобласці.

2 лютага блізу 17.00 на вуліцы Вішнявецкай у Гародні ўвагу супрацоўнікаў ДАІ звярнуў аўтамабіль Dacia. У ходзе праверкі дакументаў у 72-гадовага жыхара Гарадзенскага раёна былі выяўленыя прыкметы алкагольнага ап'янення.

Меркаванні інспектараў пацвердзіў і медагляд, ягоны вынік – 2 праміле алкаголю.

«У пратаколе апытання кіроўца патлумачыў, што блізу 16.00 знаходзіўся ў гасцях у знаёмага і піў гарэлку. Праз гадзіну сеў за руль свайго аўтамабіля і паехаў, адчуў, што п'яны і надумаў прыпаркавацца, але быў спынены супрацоўнікамі ДАІ», – расказалі ў ДАІ.

Аўтамабіль даставілі на штрафстаянку, пенсіянера чакае штраф памерам 200 базавых велічынў (7400 рублёў. – Заўв. рэд.) і пазбаўленне правоў тэрмінам на пяць гадоў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках